У суботу 18 чэрвеня Фонд Еўфрасінні Полацкай запрашае Вас у традыцыйную выязную вандроўку ў старажытны Полацк разам з археолагам, гісторыкам, пісьменнікам, выкладчыкам, даследчыкам Полацка Сяргеем Тарасавым.
Гэтым разам вандроўка прысвечаная дню памяці апякункі Беларусі і нашага Фонда Прападобнай Афрасінні (Еўфрасінні) Полацкай, чый дзень памяці святкуецца напачатку чэрвеня.
Запіс праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/cGe4pBpYzNsEU2qFA
Хто заснаваў Полак? Кім былі першыя беларускія князі? Адкуль прыйшоў Рагвалод? Навошта Усяслаў Чарадзей нападаў на Ноўгарад? Хто перамог у бітве на Нямізе? Хто збудаваў Сафійскі сабор? Чаму Афрасіння (Еўфрасіння) пайшла ў манастыр? Дзе сёння Крыж Лазара Богшы 1161 г.? На гэтыя і шматлікія іншыя пытанні адкажа падчас вандроўкі наш вядоўца.
Разам мы наведаем Спаса-Еўфрасіннеўскі манастыр са старадаўняй царквой, заснаванай Еўфрасінняй, Полацкую Сафію і музей кнігадрукавання, а таксама Полацкі універсітэт