Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 5 чэрвеня Арт Вандроўня запрашае вас у экспед | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 5 чэрвеня Арт Вандроўня запрашае вас у экспедыцыйную вандроўку "Стулы ў Стойлах і Драўляны народ" на Заходняе Палессе з Вольгай Абразцовай. Вандроўка прысвечаная памяці майстра Мікалая Тарасюка, якому ў траўні споўнілася б 90 год.

Прыкладны маршрут экспедыцыйнай вандроўкі: Менск – Здзітава – Жабінка – Малыя Сяхновічы – Стойлы – Кобрын – Менск

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/5swCUuSvTP1ypZp66

У кітайцаў ёсць глінянае войска, а ў беларусаў – цэлы Драўляны народ. Разыначкай нашага падарожжа будзе аграсядзіба “Стулы” ў Стойлах - роднай вёсцы народнага майстра Міколы Тарасюка, які стварыў свой Драўляны народ. Ён зрабіў больш за тры сотні шматфігурных кампазіцыяў і адмыслова дзеля іх пабудаваў на сваім падворку хату пад музей “Успаміны Бацькаўшчыны”. Тут больш за паўтары тысячы драўляных людзей...

У сядзібе захавальніцы спадчыны майстра Ларысы Быцько нас чакаюць батлеечны спектакль і абед са смачных беларускіх страваў.