Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у суботу 4 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку 'Манюшкі - | Арт Вандроўня

Сябры, у суботу 4 чэрвеня запрашаем Вас у вандроўку "Манюшкі - уладары Меншчыны", традыцыйна прысвечаную сусветна вядомаму кампазітару, аўтару першых нацыянальных беларускай і польскай операў, духоўнай музыкі, класіку беларускай і польскай вакальнай лірыкі Станіславу Манюшку. Вядоўца вандроўкі – музыказнаўца-беларусістка, манюшказнаўца Святлена Немагай. Вандроўка ладзіцца з нагоды 150-годдзя смерці кампазітара.

Маршрут вандроўкі: Менск – Каралішчавічы – Смілавічы – Убель – Чэрвень – Алесіна – Шыпяны - Раткаўшчына – Малыя Ляды – Менск.

Падчас вандроўкі ў смілавіцкім музеі Станіслава Манюшкі адбудзецца канцэрт яго твораў у выкананні Святлены Немагай ды салісткі Беларускай Філармоніі Галіны Сакольнік, а таксама напрыканцы падарожжа мы самі навучымся спяваць некаторыя вядомыя творы кампазітара.

Запіс і больш падрабязная інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/2GswxHANEGF1bSwa8 . Выезд у 8-00, вяртанне прыкладна да 21-й гадзіны.