Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 17 красавіка запрашаем Вас на пешаходную ванд | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 17 красавіка запрашаем Вас на пешаходную вандроўку з Паўлам Каралёвым "Менск Хрысціянскі", прысвечаную Вялікадню ў каталікоў і Вербніцы ў праваслаўных.

Падчас вандроўкі вы дазнаецеся:
- які святы ёсць патронам нашага горада ўжо больш чым 200 год;
- якая самая старая святыня нашага горада знаходзіцца пад зямлёй і якая на паверхні;
- дзе схаваныя старыя храмавыя сцены (вы нават не ўяўляеце, як іх шмат па горадзе);
- паразважаем, ці злучаліся святыні падземнымі хадамі.

Пачатак вандроўкі у 13.00.

Запіс на вандроўку праз гугл-форму: https://forms.gle/SRUAqdhQSzruVrnP7

Вандроўка за ахвяраванні, якія часткова пойдуць на дабрачынныя мэты.