Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 3 красавіка 2022 г. прапануем вам далучыцца д | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 3 красавіка 2022 г. прапануем вам далучыцца да пешаходнай вандроўкі "Траецкая гара - легендарнае прадмесце Менска" з вядомым гісторыкам ды экскурсаводам Паўлам Каралёвым.

Пачатак вандроўкі ў 12-00. Працяг прыкладна 1,5 гадзіны.

Запіс на вандроўку праз гэтую гугл-форму: https://forms.gle/LZERDTx2aJ9Q1VuQ7

Падчас вандроўкі мы дазнаемся:
- пра цікавосткі Траецкай гары і чаму гэта месца параўноўвалі з выспай;
- які манастыр і храм з даўніх часоў тут былі вядомыя;
- чаму туды як магнітам цягнула мастакоў, кампазітараў і пісьменнікаў;
- што менчукі называлі на Траецкай гары "каробкай з-пад тарта" і што гэта цяпер ды інш.

Вандроўка за ахвяраванні.