Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 16 студзеня ў межах беларусказнаўчага курсу ' | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 16 студзеня ў межах беларусказнаўчага курсу "Беларусь- Terra incognita" запрашаем на вандроўку "Менскае кола. Да вытокаў Менску", асноўнай мэтай якой будзе Гарадзішча - месца заснавання летапіснага Менску каля магутных валоў Замчышча Х-ХІ стагодзяў, дзе пару гадоў таму вядомы асветнік Глеб Лабадзенка стварыў унікальны прыватны музей “Стары Менск”, асновай якога сталі каля 500 экспанатаў Х-ХІ стагоддзяў, у тым ліку знойдзеных там на раскопках Акадэміі навук.

Але спярша прапануем вам павандраваць па наваколлі ды згадаць вядомых асобаў, што жылі ў гэтых мясцінах. Серыя вандровак “Менскае кола” па шляхецкіх сядзібах Меншчыны – аўтарскі вадроўніцкі праект вядомага гісторыка ды экскрусавода Паўла Каралёва, які і будзе суправаджаць Вас цягам гэтага падарожжа.

А напрыканцы Вас чакае цудоўны атмасферны музычны выступ ад вядомага музыкі Андруся Такінданга.

Запіс на вандроўку і дадатковая інфармацыя праз гугл-форму: https://forms.gle/WbvwvqkzbgsoZwaW9