Get Mystery Box with random crypto!

Cябры, з надыходзячым 2022-м! Запрашаем у Новым Годзе на гіста | Арт Вандроўня

Cябры, з надыходзячым 2022-м! Запрашаем у Новым Годзе на гістарычны онлайн zoom-дыс-курс, прысвечаны дыскусійным праблемам з гістрыі Вялікага Княства Літоўскага з адным з самых вядомых знаўцаў гэтагага перыяду нашай гісторыі, кандыдатам гістарычных навук Алегам Дзярновічам. Мэта курса – пазнаёміць з найноўшымі канцэпцыямі па ранняй гісторыі ВКЛ (XIII—XV cтст.) і па перыяду яго росквіту ў XVI ст. Інфармацыя будзе падавацца з улікам дыскусійнасці, якія выклікаюць праблемы гісторыі ВКЛ.

У гэтым онлайн-курсе традыцыйна прапануем вам 4 zoom-лекцыі:
1. Балты і славяне. Ля вытокаў Вялікага Княства.
2. Сталіцы ВКЛ. Дзе адбылася каранацыя Міндоўга? Гісторыя дыскусіі
3. “Літва” і “Русь” – два кампаненты гістарычна-культурнай спадчыны Беларусі
4. Што ўзнікла спачатку – вялікі князь ці Вялікае Княства?

Рэгістрацыя і больш падрабязная інфармацыя ў гугл-форме: https://forms.gle/NGx6Z8H6DX75uyAHA

Даты правядзення лекцыяў: 12.01, 19.01, 26.01, 02.02 Час: з 20.00 да 22.00.

Лекцыі - за ахвяраваньні на рахунак Фонду.