Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 2 студзеня Арт Вандроўня прапануе Вам пачаць | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 2 студзеня Арт Вандроўня прапануе Вам пачаць Новы Год з атмасфернай вандроўкі ў навагоднюю Гародню з гісторыкам, музейшчыкам ды экскрусаводам Паўлам Каралёвым.

Здаўна Гародню называюць "каралеўскім горадам". З гэтым месцам звязаны імёны князя Вітаўта і Стэфана Баторыя, Напалеона Орды і Святога Казіміра. Гэта адзін з нямногіх гарадоў які захаваў свой каларыт, старую забудову.

У лістападзе пасля спрэчнай рэстаўрацыі у Гародні адкрыўся наноў музей у Старым Замку, прапануем разам пабачыць яго на свае вочы.

А напрыканцы мы завітаем у госці да гарадзенскага краязнаўца Ігара Лапехі, які стварыў Grodno Mini - нясумны музей гісторыі архітэктуры Гародні. Зараз у музеі адкрытая экспазіцы «Брамы Гарадзенскія» — створаны ўласнаручна макет гістарычнага цэнтра гораду, і наведнікам прапануецца захапляльны 20-хвілінны светла-музычны пэрфоманс па матывах падзеяў з гісторыі Гародні.

Таксама будзе вольны час на шпацыр і кавярн.

Запіс і дадатковая інфармацыя тут: https://forms.gle/MDet2VFr3w1ZFPh26