Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, у нядзелю 5 снежня запрашаем Вас на вандроўку 'Літвіны | Арт Вандроўня

Сябры, у нядзелю 5 снежня запрашаем Вас на вандроўку "Літвіны і літвакі. Ханука ў Бабруйску" з мастаком-рэстаўратарам, беларускім ідышыстам Алесем Астравухам.

Маршрут: Менск – Парычы – Бабруйск – Смілавічы – Менск.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/oZaYoGJHZAiMrGgv6

Падчас вандроўкі мы наведаем атмасфернае мястэчка Парычы, дзе даведаемся пра "латкес", якімі Іван Пушчын карміў там Пушкіна, а таксама пра тры пісьменьніцкіх калены Гарэлікаў ды інш.

У самім Бабруйску мы здзейснім "праменад" па вуліцах трох слынных пісьменьнікаў-бабруйчан: з Эфраімам Севелам па Інваліднай, з Абрамам Рабкіным па Шашэйнай і з Саламанам Шульманам па Сацыялцы. А таксама нас чакае Ханука з ханукальнымі пончыкамі ад рэбэ Шавуля ў бабруйскай сінагозе, наведванне школішча, месцы габрэйскай памяці і алея Праведнікаў народаў свету.

Напрыканцы вандроўкі ў яшчэ адным штэтле Смілавічы наведаем музей-прастору Хаіма Суціна.

Па дарозе будзем спяваць на ідыш!

Ад'езд а 7-й, вяртанне~ 21-30.
З захаваннем антыкавідных мераў бяспекі!