Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, Фонд Еўфрасінні Полацкай у чацвер 2 снежня запрашае вас | Арт Вандроўня

Сябры, Фонд Еўфрасінні Полацкай у чацвер 2 снежня запрашае вас жывую лекцыю-прэзентацыю "Род Радзівілаў і апошнія нясвіжскія ардынаты" вядомага асветніка, журналіста, паэта, экскурсавода Глеба Лабадзенкі.

Лекцыя складаецца не толькі рэтраспектывы агульнадасягальных звестак пра гістарычных прадстаўнікоў славутага магнацкага роду ВКЛ, але грунтуецца на эксклюзіўных запісаных успамінах Эльжбеты Радзівіл, якія напрацягу 12 гадоў збіраў ды парадкаваў спадар Глеб, а таксама дэманстрацыі фрагментаў відэа-інтэрв'ю ды фота з уласнага архіву князёўны.

Нагадаем, сёлета на 104-м годзе жыцця ў Варшаве памерла Эльжбэта Радзівіл, дачка перадапошняга ардыната Нясвіжскага замка Альбрэхта Радзівіла. Запрашаем Вас на сустрэчу з чалавекам, які асабіста ведаў яе, неаднойчы сустракаўся, запісаў шмат жывых успаміна, ды паспрабуе перадаць дух слаўнай мінулай эпохі, які цяпер ужо адчуць няма ад каго.

Запіс праз гугл-форму: https://forms.gle/bfSEzSRPQwcMUV8fA

Даведкi па тэл: +375292524458 (Ганна)