Get Mystery Box with random crypto!

adu.place

Лагатып тэлеграм-канала aduplace — adu.place A
Лагатып тэлеграм-канала aduplace — adu.place
Адрас канала: @aduplace
Катэгорыі: адукацыя
мова: беларускі
Падпісчыкі: 1.30K
Апісанне з канала

🔸 Адукацыйныя магчымасці з усяго свету і кантэнт для беларускай моладзі. Будуем суполку аду-апантаных
🔸 З любымі пытаннямі і прапановамі: @aduplace_bot

Ratings & Reviews

2.50

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

0

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

1

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2023-01-29 13:55:09 "Check & Act": 10 інструкцый і чэк-лістоў для арганізацыі адукацыйных анлайн-мерапрыемстваў

Дасведачаная арганізатарка адукацыйных анлайн падзей дзеліцца сваім досведам у дапаможніку Check & Act.

З электроннай кнігі вы даведаецеся:

— як правесці ацэнку патрэбаў аўдыторыі;
— што важна ведаць перад тым, як здымаць адукацыйны відэаролік;
— як падрыхтавацца да адукацыйнай анлайн-падзеі як арганізатар ці спікер;
— як напісаць анонс для адукацыйнай анлайн-падзеі;
— і ня толькі...

Пагартаць і сцягнуць дапаможнік
892 viewsedited  10:55
Адкрыць / каментаваць
2022-12-21 16:53:39 “Набор Суперкаманды”: нататкі каадынатаркі валанцёрскіх камандаў

Дасведчаная каардынатарка валанцёрскіх каманд дзеліцца карыснымі матэрыяламі і парадамі па арганізацыі набору валанцёраў і валанцёрак у электронным дапаможніку “Набор Суперкаманды”.

Дапаможнік складаецца з 3 блокаў:

Да набору – планаванне валанцёрскай каманды і тэхнічны бок набору.
Набор і выбар – прасоўванне набору, правілы збірання заявак і правядзення выбару.
Далучаем людзей да каманды – як беражліва прывесці новых людзей у каманду.

Дапаможнік можна атрымаць на рускай мове. У хуткім часе ён будзе даступны беларускай, украінскай мовах. Пагартаць і сцягнуць электронны дапаможнік: https://rebrand.ly/all-guide1
1.0K viewsedited  13:53
Адкрыць / каментаваць
2022-10-03 15:49:45 Анлайн-курс для моладзі з Беларусі Youth SuperPower 2.0

OEEC запускае адукацыйны курс для маладых людзей Youth SuperPower 2.0.

Ва ўсіх нас ёсць суперсіла ўнутры, якая дапамагае нам кожны дзень рабіць важныя справы, дапамагаць і падтрымліваць іншых.
Але ў гэты няпросты час нам самім патрэбны рэсурсы і прастора для захавання энергіі ўнутры.

На курсе ты зможаш знайсці аднадумцаў і пракачаць свае сілы ў:

фінансавай граматнасці;
крэатыўным мысленні;
навыках самаклопату;
інклюзіўнай мове;
аратарскім майстэрстве і вядзенні спораў;
медыяпісьменнасці.

Дэдлайн прыёма заявак: 7 кастрычніка ўключна.

Сам курс пройдзе з 13 кастрычніка па 15 лістапада 2022 года.

Падрабязнасці і анкета
1.4K views12:49
Адкрыць / каментаваць
2022-09-24 09:54:48 Вэбінары па зборы валянтэрскіх каманд ад Ініцыятывы “Стварыць Суперкаманду” 
 

Як сабраць валянтэрскую каманду, якая застанецца з табой на доўгі час? збору і інструктажу валянтэраў і валантэрак на вэбінары "Набор Суперкаманды".  
  
Анлайн-імпрэзы адбудуцца 28 верасьня (серада) з 19:00 да 20:30 і 1 кастрычніка (субота) з 13:00 да 14:30 (менскі час). Зьмест аднолькавы, падчас рэгістрацыі трэба будзе абраць толькі зручную дату.  
  
Рэгістрацыя і падрабязнасці: cutt.ly/veb28-01
973 views06:54
Адкрыць / каментаваць
2022-06-10 20:46:22 Майстэрня карысных праектаў абвяшчае набор на лайт-версію Майстэрні для тых, хто ўжо працуе над сваімі праектамі. Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня.

Для каго лайт-версія Майстэрні?

Для беларусаў і беларусак ад 18 гадоў, у якіх ёсць аформленная ідэя свайго праекта ці тых, хто ўжо прыступілі да працы над праектам і патрэбна падтрымка экспертаў, ментараў, аднадумцаў.

Што будзе ў праграме?

Доступ да матэрыялаў на анлайн-платформе Майстэрні, воркшопы па крэатыўным мысленні і прасоўванні, нэтворкінг-сэсіі з экспертамі ў сферах сацыякультурнага праекціравання, маркетынга, праектнага мэнэджмэнту, крэатыўных індустрый, майстармайнд-групы, індывідуальныя кансультацыі з ментарамі і выкладчыкамі Майстэрні.

Усяго 20 месцаў. Магчыма, адно з іх – тваё?

Навучанне пройдзе з 24 чэрвеня па 18 жніўня ў анлайн-фармаце. Заяўкі прымаюцца да 20 чэрвеня, а пра вынікі адбору абвесцім 22 чэрвеня.

Падрабязнасці пра Майстэрню і заяўку на ўдзел знойдзеш на http://goodmasters.org
995 viewsedited  17:46
Адкрыць / каментаваць
2022-05-02 12:46:00 Анлайн-курс для моладзі з Беларусі Youth SuperPower

OEEC запускае адукацыйны курс для маладых хлопцаў і дзяўчат Youth SuperPower. Тут ты зможаш развіць свае навыкі самазаботы, самарэалізацыі (і ня толькі!). І знайсці сваю суперсілу.

Для каго курс?

Для маладых людзей з Беларусі ад 18 да 31 года. Не мае значэння, дзе ты зараз знаходзішся: у Беларусі ці за мяжой.

Калі пройдзе курс?

Анлайн-курс Youth SuperPower пройдзе з 10 мая па 8 чэрвеня 2022 года.

Чаму навучаць?

На курсе ты зможаш пракачаць свае сілы ў:

– фінансавай граматнасці;
– крэатыўным мысленні;
– навыках самазаботы;
– аратарскім майстэрстве і вядзенні спораў;
– медыяпісьменнасці;
– лічбавай пісьменнасці;
– правах чалавека;
– інклюзіўнай мове.

А таксама цябе чакае вечар-нэтворкінг пра крутыя адукацыйныя магчымасці і speed friending.

Дэдлайн прыёма заявак: 8 мая ўключна.

Падрабязней пра курс
Анкета-заўяка на курс
1.1K views09:46
Адкрыць / каментаваць
2022-03-22 11:49:29 Майстэрня карысных праектаў абвяшчае новы набор

Што за Майстэрня?

Майстэрня карысных праектаў - гэта анлайн-курс па стварэнні сацыяльных, культурных праектаў. Удзел у Майстэрні бясплатны.

Для каго?

— вам ад 18 да 27 гадоў;
— вы родам з Беларусі, але ня важна, вы зараз там ці за мяжой;
— у вас ёсць ідэя свайго праекта, над якой вы плануеце працаваць у Майстэрні.

Калі ідэі няма, то вы зможаце прыдумаць яе ў працэсе навучання.

Што прапануе Майстэрня?

— 4 месяцы інтэрактыўнага навучання ад выкладчыкаў-практыкаў;
— ментарскую падтрымку ў распрацоўцы і рэалізацыі міні-праектаў удзельнікаў і ўдзельніц;
— індывідуальныя і групавыя кансультацыі з псіхолагам.

Заяўкі на навучанне ў Майстэрні прымаюцца да 3 красавіка ўключна.

Падрабязнасці і заяўка на ўдзел http://goodmasters.org/
Па пытаннях, звязаных з удзелам у майстэрні, пішыце на goodmasterskaya@gmail.com
1.2K views08:49
Адкрыць / каментаваць
2021-06-10 12:38:50 Анкета для падлеткаў, ахвотных паўдзельнічаць у Junior Ignite Camp 2021:

https://docs.google.com/forms/d/1xLZV5cbD4knOiPWc2m7IJZnxAFGjEjrnMCrJlPuvov0/viewform?edit_requested=true
1.8K views09:38
Адкрыць / каментаваць
2021-06-10 12:35:44 Стань валанцёркай*м у камандзе aнлайн-летніка Junior Ignite Camp 2021

Junior Ignite Camp – гэта сацыяльны адукацыйны праект для школьнікаў, якія цікавяцца ІТ-тэматыкай і тэхнічнай творчасцю, але маюць цяжкасці ці бар’еры (геаграфічныя, фінансавыя, сацыяльныя) для рэгулярнага наведвання такіх заняткаў ва ўстановах дадатковай адукацыі.

Сёлета праз пандэмiю летнік для падлеткаў 10-15 гадоў пройдзе ў анлайн-фармаце з 28.06 па 9.07. Усе заняткі праходзяць у праграме ZOOM.

Навучанне ў лагеры складаецца з трох адукацыйных блокаў:
- ІТ-блок
- моўны блок
- праектны блок

Цягам усяго лагера праводзіцца бізнэс-гульня, у якую ўцягнутыя ўсе ўдзельнікі летніка: кожны атрад – гэта асобны стартап, які ўдзельнічае ў бізнес-інкубатары. Кожны атрад, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя на занятках, стварае свой унікальных прадукт і прэзентуе яго ў канцы змены інвестарам. Прэзентацыя праходзіць на англійскай мове.

Акрамя абавязковых адукацыйных блокаў падлеткi таксама ўдзельнічаюць у розных майстар-класах i факультатывах.

Мы запрашаем далучыцца да адукацыйнага праекта ў якасці валанцёраў.

Мы чакаем валанцёраў на 3 пазіцыі:
- важатыя;
- вядоўцы адукацыйных блокаў (IT i англійская мова);
- вядоўцы факультатываў.

Для студэнтаў ёсць варыянт аформіць валанцёрства ў лагеры як практыку.

Дэдлайн запаўнення анкеты (па спасылцы ніжэй) – 14 чэрвеня 2021.

Арганізатары лагера: каманда валанцёраў з супольнасці праграммы “Настаўнік для Беларусі” пры падтрымцы кампаніі EPAM.

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLScSyo9rksX8CQT2pvZ7SWeYyEpAJTONzQz5W_fDeM4htVjbEg/viewform
1.7K views09:35
Адкрыць / каментаваць
2021-03-30 17:00:01 Падавайся на Майстэрню карысных праектаў - засталося 2 дні

У Майстэрні ты навучышся ставараць праекты паэтапна ад ідэі да бачных рэзультатаў, выкладчыкі раскажуць табе свае сакрэты і дадуць фідбэк, ментары будуць суправаджаць і падтрымліваць, а псіхолагі дапамогуць справіцца з стрэсам.

Праграма разлічаная на грамадзян і грамадзянак Беларусі ад 18 да 25 год. Удзел у праграме - бясплатны. Фармат навучання - анлайн.

Заяўкі прымаюцца да 1 красавіка.

Даведацца падрабязнасці і падаць заяўку: http://goodmasters.org
1.6K views14:00
Адкрыць / каментаваць