Get Mystery Box with random crypto!

Admyslova

Лагатып тэлеграм-канала admyslova — Admyslova A
Лагатып тэлеграм-канала admyslova — Admyslova
Адрас канала: @admyslova
Катэгорыі: Блогі
мова: беларускі
Падпісчыкі: 117
Апісанне з канала

Пішу пра тое, што ўразіла ці зачапіла. Спасцігаю беларушчыну.
Прапановы, заўвагі і запыты можна пісаць у асабістыя:
https://t.me/admyslouca
А можна праз бот: @admyslova_contact_bot

Ratings & Reviews

4.00

2 reviews

Reviews can be left only by registered users. All reviews are moderated by admins.

5 stars

1

4 stars

0

3 stars

1

2 stars

0

1 stars

0


Апошнія паведамленні 2

2022-08-23 12:21:01
23 жніўня 2020 у Мінску адбыўся другі вялікі нядзельны марш. Першы, за тыдзень да гэтага, быў, відаць, самым шматлюдным маршам у найноўшай гісторыі Беларусі. Гэты быў меншы, але ўсё роўна на шмат дзесяткаў тысяч чалавек. Калі людзі сыйдуць ад палацу Лукашэнкі, той прыляціць на верталёце з Колем у бронікамізэльцы і аўтаматам без патронаў, спарадзіўшы тым самым шмат мемаў і зноў нагадаўшы пра стан свайго здароўя.

Атмасферу мірнага беларускага пратэсту можна адчуць у наступным відэа. У ім мінскі прадзюсар і дыджэй Папа Бо (Аляксандр Багданаў) гуляе па Мінску і робіць свята. Ужо пазней яго і яго асістэнта Максіма Крука затрымаюць за гэтыя відэа, прысудзяць некалькі гадоў “хіміі”, з якой Багданаў і Крук паспяхова збягуць у замежжа.

Такія вось дзівосы суіснавалі ў Мінску: Лука з Колем на верталёце і з аўтаматамі – і нядзельны пратэст тысячаў і тысячаў мірных і прыгожых беларусаў, які больш падобны на карнавал, чым на пратэставую акцыю.

#Слухай_сваё
18 views09:21
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 13:19:01
Фота: серыя “Людзі ў транспарце”, Валерый Лабко, Мінская школа фотаграфіі

#Хвіліначку_ўвагі #Скурко #Палітвязні
20 views10:19
Адкрыць / каментаваць
2022-08-22 10:25:01
«Бадзяга, не чакаўшы таго, стаў палітычным». Бяздомнік, які накінуў ланцужок на шыю гарадавога, адбываў суткі разам з Паўлам Белавусам.

«Жыве Свабода!» — 700 чалавек у клюбе Re:public адзначылі юбілей радыё пяцігадзінным канцэртам (фота, відэа)

Вызвалены з турмы Павал Белавус прапанаваў арганізаваць «Акрэсьцін-party»

«Не хачу быць прэзыдэнтам»

Вышымайцы 5 гадоў. Вялікі фэстываль у «Пясочніцы». ФОТА

Такое вось калісьці было жыццё ў Менску і вось такія былі загалоўкі на Свабодзе.

Пра гэтыя артыкулы даведаўся са старонкі Паўла Белавуса на белвікі. Упэўнены, што нават тыя, хто ведаюць Паўла Белавуса знойдуць там новыя факты пра яго. Напрыклад такі: сёння ў Белавуса дзень народзінаў, 35 гадоў сустракае.

#Беларуская_глыбіня #Белавус #Палітвязні #Белвікі
22 views07:25
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 19:38:01 Гэта Адам Саўко, сёння яму споўнілася 20 гадоў, і гэта першы дзень народзінаў, які ён вымушаны адзначаць за кратамі. Чаму так? Бо памочніца пракурора Марыя Малікава запатрабавала ў суддзі Андрэя Млечкі для Адама пяць гадоў ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з чым Млечка, канешне ж, пагадзіўся. Падрабязнасці гэтай справы можаце пачытаць на Вясне, акрамя Адама па ёй атрымалі вялікія выракі яшчэ некалькі хлопцаў. Вядома, што ў СІЗА на Валадарскага Адам быў у адной камеры з Алесем Пушкіным (канцэрт з нагоды дня нараджэння якога мы раілі паглядзець раней), які нават паспеў намаляваць яго партрэт. Такім чынам у Беларусі з’явіўся яшчэ адзін партрэт палітвязня, намаляваны палітвязнем, ужо можна серыю распачынаць для будучай выставы, такое вось сучаснае мастацтва.

Узгадалася адно амаль невядомае інтэрвью з Пушкіным, дзе ён казаў, што ў Беларусі мастацтва абавязкова павінна сутыкацца з грамадскай пазіцыяй, бо мастак тут можа сцвердзіцца толькі праз нацыянальнае, актуальнае і балючае (тут тую размову можна паслухаць цалкам). І вось гэты партрэт можа і не мае вялікай мастацкай вартасці (пэўна, маці Адама тут бы паспрачалася), але праз кантэкст набывае значна больш, чым магла б даць “мастацкая вартасць”. Пушкін намаляваў не турэмны партрэт, Адам тут не ёсць зняволенным. Але праз ўмовы, у якіх ствараў мастак, адбылася фіксацыя пэўнага моманту жыцця, сцверджанне, якое будзе актуальным і пазней, бо будзе пазачасовым напамінам пра тыя балючыя падзеі, якія давялося перажыць маладому Адаму і даросламу Пушкіну, а разам з імі ўсёй беларускай нацыі.

Беларускае мастацтва: нацыянальнае, актуальнае і балючае.

Шаноўныя чытачы, я прашу вас зрабіць паўзу на хвілінку ў сваіх справах. Сёння Адаму Саўко споўнілася 20 гадоў, пажадаем яму і яго родным моцы і трываласці ў іх выпрабаванні.

#Творчасць_палітвязняў #Беларуская_глыбіня #Саўко #Пушкін #Палітвязні
18 views16:38
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 19:37:01
Адам Саўко і яго партрэт ад Алеся Пушкіна.

#Саўко #Пушкін #Творчасць_палітвязняў #Палітвязні
15 views16:37
Адкрыць / каментаваць
2022-08-21 11:04:01 Калі выйдуць палітвязні ці як нам дамагчыся іх выхаду.

Беларускія палітвязні будуць утрымлівацца дзяржаўнымі служкамі да таго моманту, пакуль гэтае ўтрыманне адпавядае іх мэтам. Мэта вядомая: захаванне сваёй улады і кантролю над беларусамі. Улада найлепш ажыцяўляецца тады, калі ёсць пунктам агульнай згоды, сведчаннямі якой з’яўляецца не столькі акты падтрымкі, колькі адсутнасць публічных актаў нязгоды. Шчасце ўлады вельмі любіць цішыню, бо маўчанне ўспрымаецца як згода. Палітвязні сваёй дзейнасцю – праявамі нязгоды (палітычнай, этычнай, эстэтычнай і г.д.) – перашкаджалі ажыццяўленню гэтай мэты, таму і былі зняволены. Нязгода, калі яна публічная ў той ці іншай ступені, паказвае іншым людзям на пэўныя хібы дзейнага парадку, яна акцэнтуе ўвагу, падтрымлівае ды ўзмацняе палітычны дыскурс. Нязгода можа стаць фундаментам для яднання, а гэта ёсць вялікай пагрозай для дзяржаўных служак. Беларускі аўтарытарызм не выключэнне, ён, як і іншыя, пра тое, што «не выходи из комнаты». Выканаўцы злачынных загадаў высока паднялі ў Беларусі кошты за праявы нязгоды.

Беларускія палітвязні будуць утрымлівацца дзяржаўнымі служкамі да таго моманту, пакуль гэтае ўтрыманне будзе выклікаць страх у тых, каго не затрымалі, пакуль будзе весці да раз’яднання і апатыі. Раней дзяржаўныя служкі маглі не затрымліваць тысячы і тысячы людзей, дастаткова было меншых высілкаў, каб падтрымліваць людзей у стане анабіёзу і «маяхатаскраю», але цяпер гэтага не дастаткова, цяпер патрэбны масавы і заўважны фізічны і псіхалагічны гвалт. І ўжо ёсць вялікая колькасць людзей, якія ўзялі гэты гвалт на сябе, якія перажываюць яго штодзень. Мы ведаем пра іх існаванне і пакуты, гэтыя веды можна спрабаваць прыхаваць у сабе ці неяк забыцца, але гэта не зменіць рэальнасці.

Беларускія палітвязні будуць утрымлівацца дзяржаўнымі служкамі да таго моманту, пакуль не наступіць яднанне на глебе таго, што палітвязні павінны быць вызвалены, а апатыя не зменіцца на нязгоду. У кожнага свой шлях да яднання з іншымі, шлях самаўдасканалення і перамогі над страхам. Можна спрабаваць адшукаць адказы самастойна, можна вывучаць вопыт іншых, тым больш, што цяпер мы маем тысячы гісторый беларускіх палітвязняў, не кажучы пра вопыт людзей з іншых краін. Не ўсе гэтыя гісторыі напісаны, не ўсе напісаныя лёгка адшукаць. І гэта адзін з накірункаў далучэння: стварэнне, вывучэнне і распаўсюд гісторый і сведчанняў беларускіх палітвязняў, тых, хто апынуўся ў першых шэрагах нязгодных, тых, каго беларускі рэжым і яго служкі палічылі небяспечнымі для сябе.

Тэма палітвязняў павінна пашырыцца на ўсё беларускае грамадства і стаць асноўнай тэмай думак і размоў, дамінуючым дыскурсам, каб далей перайсці ў стан рашэнняў і дзеянняў. Беларускія палітвязні не вызваляць сябе самі, іх вызваленне – гэта агульная справа нацыянальна арыентаванай часткі грамадства, гэта фундамент для нацыянальнага яднання і супрацы, найбольш актуальная нацыянальная ідэя сёння.

Ці магчыма ў сённяшняй Беларусі быць актуальным і не казаць пра палітычных зняволенных?

#Адмысловыя_тэксты
15 views08:04
Адкрыць / каментаваць
2022-08-20 17:07:12 На гэтым тыдні быў заўважны перакос у гісторыі сучаснага самачыну і бязмежжа ў беларускім “правасуддзі”. Гэта своеасаблівыя гісторыя, з імі не вельмі проста знаёміцца, асабліва здольным да эмпатыі і спачування. Але я не ўяўляю, як можна было б у гэтыя дні жніўня не ўзгадаць гэтыя і іншыя выпадкі, якія сталі такімі характэрнымі пасля 2020 году. Як напісаў калісьці беларускі паэт Анатоль Сыс:

няхай нас ратуе боль
і вучыць пра бліжніх думаць,
пра тых, хто гібее ў золь,

Я не хацеў і не збіраўся прыносіць “ратавальны” боль праз такія гісторыі, але нагадаць пра тое, што кожны дзень у Беларусі чыніцца міліцэйскі самачын (гэта, вы, пэўна, заўважылі), вынікам якога ёсць вялікая колькасць людзей, якім патрэбна дапамога (а вось пра гэта часта забываюцца). Канешне, спачатку трэба дапамагчы сабе, каб быць гатовым для таго, каб якасна дапамагаць іншым. Але парадокс у тым, што адзін з лепшых варыянтаў дапамогі сабе – гэта менавіта дапамога іншым. Чаму так?

Дапамога іншым патрабуе быць лепшай версіяй сябе, прымушае быць уважлівым да патрэб і эмоцый іншага, забыцца на нейкі час пра дробязі асабістых праблем. Заклікаў да канкрэтных спраў тут пакуль што не будзе. Будзе толькі напамін пра тое, што ў кожнага з нас ёсць такое “я”, якому падабаецца дапамагаць іншым. І я думаю, вы пагадзіцеся са мной, паважаныя, у тым, што гэтае “я дапамагаю іншым” – гэта адзін з лепшых, калі не самы лепшы варыянт таго, кім можна быць.

#Суботні_тэкст
21 views14:07
Адкрыць / каментаваць
2022-08-19 19:41:03
На фота вышэй бацька і сын, Віталь і Ягор Пракапчукі. Абодвух затрымалі ў Брэсце 19 жніўня 2020, пры гэтым спачатку забралі Віталя (бацьку), а праз дзве гадзіны прыехалі зноў, каб забраць яшчэ і Ягора. Вось так за некалькі гадзін Святлана засталася без мужа і сына, а 11-гадовая Віка — без бацькі і брата.

Пазней суддзя Філонік прысудзіць абодвум Пракапчукам па чатыры гады калоніі ва ўмовах узмоцненнага рэжыму, за ўдзел у масавых беспарадках (так званая “Брэсцкая справа”, агулам па ёй асуджана каля сотні чалавек), якія Віталь адбывае ў калоніі “Віцьба”, а Ягор — у “Воўчых норах” пад Івацэвічамі.

Большасць асуджаных вінавацілі ў тым, што яны нанеслі розныя пашкоджанні міліцыянтам (з якіх ніхто не звяртаўся па спецыяльную дапамогу), што тычыцца пратэстоўцаў, то па дапамогу ў бальніцу тады звярнуліся каля 100 чалавек, 29 з іх былі шпіталізаваныя, частка з іх — з агнястрэльнымі раненнямі.

Хто ў выніку за кратамі, а хто з медалямі за службу — здагадайцеся самі.

#Грымасы_правасуддзя #Палітвязні #Пракапчук
19 views16:41
Адкрыць / каментаваць