Get Mystery Box with random crypto!

Пасля масавых затрыманняў і шалёнага гвалту пасля выбараў у жн | Admyslova

Пасля масавых затрыманняў і шалёнага гвалту пасля выбараў у жніўні 2020 у сталіцы і іншых гарадах некалькі тыдняў было параўнальна светла і свабодна: па нядзелях адбываліся шматтысячныя маршы, якія былі больш падобны на святочныя шэсці і карнавалы і пасля якіх амаль не было затрыманняў (зараз такое нават уявіць цяжка, але так было), новыя палітычныя лідары рабілі свае заявы публічна і ў Беларусі (пасля якіх іх таксама не затрымлівалі, уяўляйце такое?), у дварах пачыналі развівацца мясцовыя супольнасці з вечаровымі канцэртамі, лекцыямі і іншымі забавамі.

Але жнівень скончыўся – і пачалася беларуская версія “Восені патрыярха”: затрыманні і звальненні, ціск і гвалт, уся гэтая цемра і морак.

Узгадаць настрой таго жніўня 2020, які быў светлы і поўны надзеі, паспрабуем з песняй Уладзіміра Пугача (J:MOРС) і Лявона Вольскага “Дыхаем зноў”.

#Слухай_сваё