2022-07-03 21:00:59
Што агульнага ў кажаноў і кашалотаў?
Не, мы не пра тое, што яны пачынаюцца з адной літары, а пра
здольнасць да эхалакацыі, якую з усіх сысуноў развілі толькі зубатыя кіты і рукакрылыя. Эхалакацыя дазваляе кажанам адрозніваць
аб’екты памерам да 0,1 мм!
Высокачастотныя гукі ў паветры хутка “гаснуць”, і таму кажаны мусяць крычаць вельмі моцна, каб атрымаць нармальнае рэха. Каб не аглухнуць ад свайго ж крыку, яны скарачаюць мышцы вушэй, зніжаючы чуллівасць слыху, але ў наступны момант, каб пачуць рэха, зноў расслабляюць мышцы.
Галасавыя мышцы кажаноў самыя хуткія з вядомых мышцаў сысуноў:
яны робяць 200 скарачэнняў за секунду! Бо крычаць гэтым звяркам даводзіцца не толькі моцна, але і часта-часта, каб адсочваць насякомых, якія рухаюцца вельмі хутка.
Нервовая сістэма кажаноў настолькі чуллівая, што ўлоўлівае розніцу ў затрымцы рэха ўсяго ў 1-2 мільённыя долі секунды і дазваляе вызначыць адлегласць да казуркі з дакладнасцю да міліметра. На фота паўночны кажанок, Mnolf, Wikimedia Commons.
1.3K views18:00