Конкурс! У Еўропе шукаюць самае вялікае і самае цяжкае гняздо белага бусла! Арганізатары чакаюць інфармацыю і ад цябе!
Усе буслы штогод надбудоўваюць гняздо. Шматузроўневыя буслянкі вельмі цяжкія: трохгадовае гняздо можа важыць больш за 200 кілаграмаў, а вельмі старое – больш за 800 кг!
Можа, ты бачыў_ла вялікае гняздо бусла і маеш фотаздымкі? Бяры ўдзел у конкурсе!
Падрабязнасці па спасылцы: https://birdwatch.by/news/16990.