Гэтыя маленькія "дыназаўры" – птушаняты балотнага луня. У першыя 11-16 дзён пасля вылуплення птушанят самка не пакідае гнязда – неадлучна грэе і ахоўвае малых. Таму пакуль усё харчаванне залежыць ад самца.
Балотныя луні – драпежнікі, харчуюцца дробнымі грызунамі, птушкамі, жабамі, могуць спусташаць гнёзды.
Але ў гэты раз паляванне самцу не ўдалося. Карміць дзяцей даводзіцца тухлай рыбай, якую ён сабраў з паверхні сажалкі рыбгаса (злева на 1 фота).
Калі птушаняты пачынаюць апервацца, па здабычу ўжо лётае і самка. Спадзяёмся, птушанят чакаюць больш смачныя абеды.
Фота: BirdLife International; Telegram-канал @ptu6ki.