2022-08-22 15:28:15
Афлайн-семінар для маладых журналістаў і журналістак афлайн, Варшава
22-25 верасня
International Media Academy у партнёрстве з Медыя Акадэмія запрашае маладых беларускіх журналістаў і журналістак на інтэнсіўны 4-дзённы семінар “Стварэнне сетак, абарона інфарматараў” у Варшаве.
Тэмы семінара:- асноўныя аспекты кібербяспекі – у зносінах з калегами і каляжанкамі, інфарматарамі і інфарматаркамі, а таксама на сацыяльных платформах;
- журналісцкія формы і жанры падачы матэрыялу;
- тэхнікі інтэрв’ю;
- крытэрыі незалежнай журналістыкі.
Акрамя таго, на семінары вас чакае:
- практычны блок па асновах аўдыё- і відэажурналістыкі;
- запіс падкаста з прафесійнай тэхнікай;
- крэш-курс па канструктыўнай журналістыцы;
- практычнае заданне.
Для ўдзельнікаў і ўдзельніц, якія прыязджаюць з трэцяй краіны, арганізатары аплачваюць выдаткі на праезд і пражыванне. Для ўсіх удзельнікаў і ўдзельніц семінара прадугледжаны грошы на кішэнныя выдаткі і ланчы. Мова семінара: беларуская, руская.
Дэдлайн падачы заявак — 1 верасня 2022 года ўключна.
Падрабязнасці і рэгістрацыя
1.3K views12:28