Get Mystery Box with random crypto!

Заўтра, 28 кастрычніка, сумны дзень у нашай гісторыі - у гэты | Это Вилейка, детка

Заўтра, 28 кастрычніка, сумны дзень у нашай гісторыі - у гэты дзень у 1950 годзе злачынцы з НКВД расстралялі беларускага патрыёта, нашага земляка з в.Касута Расьціслава Лапіцкага.

22-гадовага патрыёта расстралялі ва ўрочышчы Красны Беражок пад Вілейкай. Там зараз стаяць два крыжы ў памяць пра нашага Героя.

Калі вам не абыякавая памяць пра нашых герояў і ахвяраў, калі вы любіце Беларусь, заўтра ў любы час прыедзьце да крыжоў Лапіцкага ля Краснага Беражку і ўскладзіце там кветкі і запаліце сьвечкі .

Пакуль мы памятаем нашых герояў і нашых ахвяраў, яны будуць жыць!

#лапіцкі #вілейка #вялейка #вилейка #лапицкиц

https://be.m.wikipedia.org/wiki/Расціслаў_Лапіцкі