Get Mystery Box with random crypto!

22.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа 'ЭКСПРЭС ПА | VANDRVM

22.10 (субота) запрашаю вас у аўтобуснае падарожжа "ЭКСПРЭС ПАРЫЖ–ЛУЖКІ"!

Маршрут: Глыбокае – Удзела – Мосар – Парыж – Лужкі (≈500 км)

Імчыць наш цудоўны экспрэс па беларускіх дарогах! У ГЛЫБОКІМ пабачым калону ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791 r., магілу барона Мюнхгаўзэна і помнік яму, а таксама Траецкі (1783) і Марыінскі (1654) касьцёлы. У мястэчку УДЗЕЛА агледзім барочны касьцёл Беззаганага Зачацьця Найсьв. Панны Марыі (1791) і кляштар францішканаў, а ў МОСАРЫ – класічны касьцёл Сьв. Ганны (1792), дэндрапарк і антыалкагольны музей. Мы пабачым ПАРЫЖ і не памрэм:) Тут вас чакаюць le магазін, парыжскі сельскі дом культуры, рака побач з сенам, Tour Eiffel і кафэшантан! На прыканцы ж вандроўкі мы пабываем у ЛУЖКАХ, дзе вы пабачыце сінагогу ХІХ ст., у якую хадзіў адраджальнік іўрыту Эліэзэр Бэн-Егуда, млын водны ХVIII ст. з самым прыгожым беларускім вадаспадам, фантастычны баракальны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла (1756), напалеонаўскую капліцу 1812 року і шыкоўную сядзібу Плятэраў XVIII ст. з закінутым броварам.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.

Кошт – 80 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75 руб. У кошт уваходзіць наведваньне дэндрапарку ў Мосары. Аплата за тур – у аўтобусе.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 22.10! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 22.00