Get Mystery Box with random crypto!

Зэльва Раненым крыльлем сонейка хіліцца, коўзаецца і, як | VANDRVM

Зэльва

Раненым крыльлем
сонейка хіліцца,
коўзаецца
і, як птушка, далоў.

Тонкім вэлюмам
дым над Зэльваю
ўецца з пабеленых
каміноў.

Сьцежкай асеньняй,
лістотай засеянай,
з сумкамі, з кніжкамі
хлапчукі.

А над Зэльвянкаю
вуды з прыманкамі,
хлопцы з каханкамі,
аблакі.

Ларыса Геніюш