06.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа | VANDRVM
06.08 (субота) запрашаю вас у прэм’ернае аўтобуснае падарожжа "АСТРАВЕЦКІ СУСЬВЕТ"!
Маршрут: Солы – Гервяты – Міхалішкі – Тракенікі – Варняны – Астравец – Гудагай (≈400 км)
Зноў вандруем на чароўную Астравеччыну! У СОЛАХ у чарговы раз пераканаемся ў тым, наколькі бязьмежнай можа быць чалавечая і архітэктурная фантазія на прыкладзе мадэрнага касьцёлу Маці Божай Ружанцовай (1934) і могілкавай капліцы роду Качаноў, а ў ГЕРВЯТАХ будзем дзівіцца – настолькі неверагоднай вышыні і прыгажосьці там Траецкі касьцёл (1903)! А вось барочны касьцёл Сьв. Міхала Арханёла XVII ст. ў МІХАЛІШКАХ толькі на першы погляд просты, бо ўнутры вас чакае настолькі неверагоднае хараство, што і словамі апісаць немагчыма! Далей рушым у ТРАКЕНІКІ, дзе агледзім сядзібна-паркавы ансамбль Богушаў-Шышкаў ХІХ ст. і падзівімся на мясцовыя цуды прыроды. ВАРНЯНЫ ж сустрэнуць нас барочным касьцёлам Сьв. Юрыя (1769) і цудоўнай вежай на востраве, дзе кожны з вас зможа адчуць рамантычную эпоху ХІХ ст. АСТРАВЕЦ сустрэне нас двума вельмі рознымі каталіцкімі храмамі – класістычным касьцёлам Сьв. Казьмы і Дзям’яна (1787) і нэараманскім касьцёлам Адшуканьня Сьв. Крыжа (1911), а ГУДАГАЙ зачаруе сваім галоўным скарбам – каранаваным папскімі каронамі абразам Маці Божай Гудагайскай ва ўтульным касьцёле Адведзін Найсьв. Панны Марыі (1764).
АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Ежу і ваду ў дарогу бярыце з сабой.
Кошт – 65 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 60 руб. Аплата за тур – у аўтобусе.
Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 наступнай формы: "Вандроўка 06.08! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"
На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.
Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.
У Менск вяртаемся пасьля 21.00