Get Mystery Box with random crypto!

28.07 (чацьвер) вас чакае 'ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ'! На гэтай | VANDRVM

28.07 (чацьвер) вас чакае "ШПАЦЫР ПА ВЫСОКІМ РЫНКУ"!

На гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былым Высокім Рынку, а празь яго – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Ратуша і Катэдра, гатэль "Эўропа" і гарадзкі тэатар, вялікі і малы гасьціныя двары, бажніцы бернардынаў, базылянаў і дамініканаў, а таксама легенды, прывіды і падземныя хады - на былым Высокім Рынку намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: па пл. Свабоды

Адлегласьць: 1703 крокі

Сустракаемся ў 19.00 каля ўваходу ў гатэль "Эўропа", вул. Інтэрнацыянальная, 28.