Get Mystery Box with random crypto!

СЁНЬНЯ, 26.07 (аўторак), вас чакае 'ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ'! | VANDRVM

СЁНЬНЯ, 26.07 (аўторак), вас чакае "ШПАЦЫР ПА ФРАНЦІШКАНСКАЙ"!

на гэтай вандроўцы вас чакае цікавае падарожжа па былой Францішканскай вуліцы, а празь яе – па старонках гісторыі гораду і краіны.

Катэдра і гатэль "Эўропа", савецкая архітэктура і ГУМ, мужчынская гімназія і дом Сьвянціцкага, мастацкі музей і доктар Айбаліт, габрэйская лякарня і стадыён "Дынама" – на былой Францішканскай намяшана столькі ўсяго цікавага і неверагоднага, як і ў гісторыі нашага гораду і краіны. Завітвайце, будзем разьбірацца:)

Маршрут: Катэдра – вул. Леніна

Адлегласьць: 1270 крокаў

Сустракаемся ў 19.00 ля ўваходу ў Катэдру, пл. Свабоды, 9.