Get Mystery Box with random crypto!

26.12 (нядзеля) вас чакае экскурсія 'СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ'! Гэт | VANDRVM

26.12 (нядзеля) вас чакае экскурсія "СЬЦЕЖКАМІ ЖЫЦЬЦЯ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас са сьцежкамі жыцьця старога Менску.

Мы паблукаем па Захар'еўскім завулку зь яго цікавосткамі і таямніцамі, пройдзем па вуліцы Гарадзкі Вал, дзе нас будуць чакаць пажарныя, гарматы і цікавыя гісторыі пра іх, завітаем у Ракаўскае прадмесьце зь яго габрэйскім каларытам і трагічнымі старонкамі ІІ сусьветнай. Далей нас будзе чакаць загадкавая Юбілейная плошча, дзе мы пашукаем пячору цмока і яго скарбы, а на прыканцы вандроўкі наведаем мемарыял "Яма" і дот, што захаваўся з часін мінулай вайны.

Маршрут: вул. Карла Маркса – вул. Гарадзкі Вал – Ракаўскае прадм. – Юбілейная пл. – мемарыял "Яма" – гатэль "Планета"

Адлегласьць: 3514 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля дому па адрэсе вул. Карла Маркса, 17.