Get Mystery Box with random crypto!

11.12 (субота) вас чакаюць 'СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕ | VANDRVM

11.12 (субота) вас чакаюць "СТАРОНКІ ЖЫЦЬЦЯ ДАРЭВАЛЮЦЫЙНАГА МЕНСКУ"!

Падчас гэтай экскурсіі мы пагартаем старонкі менскай гісторыі.

Нас будуць чакаць Адам Міцкевіч і Пішчалаўскі замак зь яго таямніцамі, стаматалогія ХІХ стагодзьдзя і дом, у якім была прынята Трэцяя Ўстаўная грамата БНР. Вы пабачыце арыгінальныя фасады будынкаў былой Захар'еўскай і старажытную вуліцу Падгорную, пабываеце каля Марыінскай жаночай гімназіі, пачуеце верш пра белую козачку Караткевіча, апынецеся на першай ў горадзе стаянцы таксі і пачуеце гісторыю карціны "Маленькі кандытар" Хаіма Суціна.

Маршрут: сквер Адама Міцкевіча – вул. Валадарскага – вул. Карла Маркса – Аляксандраўскі сквер

Адлегласьць: 2360 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 ля помніку Адаму Міцкевічу.