Get Mystery Box with random crypto!

Па палове аўтобусу на дзьве даты ўжо назьбіралася - паездкі да | VANDRVM

Па палове аўтобусу на дзьве даты ўжо назьбіралася - паездкі дакладна адбудуцца. Далучайцеся, будзе цікава:)

25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

У ЛІДЗЕ вас будзе чакаць экскурсія па знакамітым гедымінаўскім замку (1330), у МУРАВАНЦЫ свае таямніцы прыадкрые найпрыгожая царква-крэпасьць Раства Багародзіцы (1542), ЖАЛУДОК зачаруе палацава-паркавым комплексам Сьвятаполк-Чацьвярцінскіх (1908), а блізкія ДЗІКУШКІ – маляўнічымі руінамі сядзібы Грабоўскіх (XVIII ст.). Далей нас будзе чакаць велічны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1674) ў мястэчку РАЖАНКА, касьцёл Сьв. Тэрэзы (1829), помнік Алаізе Пашкевіч і палац Друцкіх-Любецкіх (ХІХ ст.) у ШЧУЧЫНЕ, а таксама дом-музей Чэслава Немэна і казачны касьцёл Сьв. Апосталаў Пятра і Паўла (1903) у СТАРЫХ ВАСІЛІШКАХ.

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel