Get Mystery Box with random crypto!

Сябры, заклікаю вас да актыўнасьці - запісваецеся добра, але к | VANDRVM

Сябры, заклікаю вас да актыўнасьці - запісваецеся добра, але крыху марудна:)

Зьмерзнуць ня бойцеся - па ўсім маршруце будзем заходзіць у замкі\палацы\касьцёлы, то шчэ і горача будзе:)

Маршрут вельмі добры - для нас ужо ўсё забронена і паўсюль нас вельмі чакаюць - то паехалі, да травеньскіх вандровак далёка ж:)

Здымкі сёньня з казачных Старых Васілішак, дзе нас чакае самы казачны касьцёл Беларусі!

25.12 і 08.01 (суботы) запрашаю вас у прэм’ерныя аўтобусныя падарожжы " ШЧУЧЫНШЧЫНА НА КАЛЯДЫ "!

Маршрут: Ліда – Мураванка – Жалудок – Дзікушкі – Ражанка – Шчучын – Старыя Васілішкі (≈500 км)

АБАВЯЗКОВА МЕЦЬ ПРЫ САБЕ ПАШПАРТ! Маску, а таксама ежу і ваду ў дарогу бярыце, калі ласка, з сабой.

Кошт – 85 руб., пенсіянерам/студэнтам/школьнікам – 75. У кошт уваходзіць наведваньне і экскурсійнае абслугоўваньне музейных устаноў у Лідзе, Жалудку, Старых Васілішках.

Каб запісацца на вандроўку, дашліце мне заяўку ў Viber +375 (29) 564-70-09 ці смс на гэты ж нумар наступнай формы: "Вандроўка 25.12/08.01! Нас х чалавек (таксама напішыце вашае імя і прозьвішча)"

На пасадку запрашаю згодна з чаргой вашага запісу, таму чым раней вы запісаліся, тым лепш:) Пры патрэбе па здароўю пазначце ў заяўцы неабходнасьць выдзяліць вам месца ў першай палове аўтобусу.

Сустракаемся ў 07.00 ля Чырвонага касьцёлу каля статуі Арханёла Міхала.

У Менск вяртаемся пасьля 21.00

#vandrvm #biełaruś #travel