Get Mystery Box with random crypto!

12.12 (нядзеля) вас чакаюць 'МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ'! Падчас гэта | VANDRVM

12.12 (нядзеля) вас чакаюць "МЕНСКІЯ ГІСТОРЫІ"!

Падчас гэтай вандроўкі вы пачуеце багата цікавых гісторый!

Вы даведаецеся, у чым унікальнасьць менскага гербу і што здарылася, калі шляхціц пасварыўся з ксяндзом; дазнаецеся, як у Менску выпрабоўвалі сілу волі, што такое цэгла-пальчатка, хто такі Палямон і чаму мы ўсе крыху рымляне. Вас чакаюць гістарычнае рэха, менскі порт і таямнічыя масоны, шляхецкая сядзіба Ваньковічаў і зарытыя скарбы, шпацыр па неіснуючай вуліцы і гумар старых газет, а на прыканцы мы ўзгадаем дэманстрацыю, падчас якой Маркс і Энгельс шукалі ўласныя вушы, а таксама разгадаем таямніцы самай старой менскай прыбіральні.

Маршрут: ратуша – дом-музей Ваньковічаў – Аляксандраўскі сквер

Адлегласьць: 1796 крокаў

Сустракаемся ў 14.00 каля ўваходу ў ратушу.