Get Mystery Box with random crypto!

Вандроўку стаўлю і спадзяюся што дажджы нас сёньня такі мінуць | VANDRVM

Вандроўку стаўлю і спадзяюся што дажджы нас сёньня такі мінуць. Калі будзе ўжо зусім ліць - напішу пра адмену, але ў мяне сёньня настрой вандроўны, то ўсіх чакаю)

СЁНЬНЯ, 21.11 (нядзеля), вас чакае (мокрае) "ПАДАРОЖЖА Ў МІНУЛЫЯ СТАГОДЗЬДЗІ"!

Гэтая экскурсія пазнаёміць вас з таямніцамі і цікавосткамі старажытнага й сучаснага Менску.

Вас чакаюць Паўночны завулак і старажытны кіркут, месца бітвы на рацэ Нямізе і ўспамін пра Казанскую царкву. Мы пройдзем Каралеўскім шляхам, зірнем на былую Захар'еўскую, паспрабуем разгадаць таямніцы Дому ўраду і помніка Леніну, а яшчэ вы пачуеце найцікавую гісторыю пра раззлаванага жаніха і Альберта Эйнштэйна – менчука і выкладчыка БДУ!

Маршрут: Музычны тэатар – Паўночны зав. – вул. Калектарная – вул. Мясьнікова – пл. Незалежнасьці

Адлегласьць: 4073 крокі

Сустракаемся ў 14.00 ля галоўнага ўваходу ў Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатар, вул. Мясьнікова, 44.