Get Mystery Box with random crypto!

Прыходзьце на новую выставу 'Нябачнае захаванае' ў Музей гісто | Туси в Гродно

Прыходзьце на новую выставу "Нябачнае захаванае" ў Музей гісторыі рэлігіі. Яна прысвечана фондам музея.

Калекцыя музея пачала фармавацца ў 1974 годзе. Сёння ў музейных сховішчах знаходзіцца амаль 90 000 прадметаў, якія падзелены на 26 калекцый.

На выставе вы ўбачыце ВЕЛЬМІ розныя прадметы – ад мухалоўкі да адзення ксяндза. Фішка ў тым, што раней яны ніколі не экспанаваліся.

Будзе прадстаўлена адкрытае захоўванне музейных прадметаў. Вы амаль пабываеце ў фондах музея.

Дзе: Музей гісторыі рэлігіі, Замкавая, 16.
Кошт:
Для дарослых – 5 рублёў;
Для студэнтаў – 3 рубля 50 капеек;
Для школьнікаў – 2 рубля.
Падрабязная інфармацыя:
+375152718707
.

#Выставка