Get Mystery Box with random crypto!

Экскурсійны тур “Крэўскі шлях” Мудрацы гавораць: «Хочаш пачац | СМОРГОНЬ NEWS | Новости Сморгони

Экскурсійны тур “Крэўскі шлях”

Мудрацы гавораць: «Хочаш пачаць новае жыццё? Пачні вандраваць!». І неабавязкова ў далёкія краіны. Пачніце вандраваць хаця б па Смаргоншчыне. А супрацоўнікі Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея гатовы вашы падарожжы зрабіць больш цікавымі і змястоўнымі.

У пятніцу музейшчыкі прапанавалі праехацца па маршруце “Крэўскі шлях”. Распачаўся ён у Смаргоні. Першым пунктам прыпынку стала вёска Наваспаск, дзе захаваліся руіны былой уніяцкай царквы. Пра гісторыю гэтай святыні, а таксама пра гісторыю Смаргоні і ваколіц распавядалі супрацоўнікі музея Вольга Самаркіна і Павел Картавік.

Далей шлях турыстаў ляжаў у вёску Багушы, дзе знаходзіцца Свята-Увядзенскі Стаўрапігіяльны жаночы манастыр.

https://www.shliah.by/news/kultura/news24484.html