Get Mystery Box with random crypto!

Святлана Ціханоўская і АПК атыўна рыхтуюцца да Дня салідарнасц | Сюжетотерапия

Святлана Ціханоўская і АПК атыўна рыхтуюцца да Дня салідарнасці з палітвязнямі, што пройдзе 21 траўня. Вось прапановы для тых, хто за мяжою. Хто ў краіне… Ну, хто ведае, што рабіць — той робіць. Астатнім раю хаця б ліст даслаць камусці з палітзняволеных.
Ціханоўская ў Даніі, калі выступала на Капенгагенскім саміце за дэмакратыю, сказала: “Мы заклікаем міжнародныя інстытуты, якія былі створаны для вырашэння такіх гуманітарных крызісаў, запатрабаваць вызвалення людзей з сур'ёзнымі захворваннямі”. (Французская амбасада, дарэчы, ужо адгукнулася).
Сёння Святлана Георгіеўна размаўляла са спікерам дацкага парламенту і папрасіла падтрымаць Дзень салідарнасці з палітвязнямі.
Каардынацыйная Рада таксама плануе шэраг дыскусій пра вызваленне палітвязняў.

А беларускія сілавікі, тым часам, зразумелі, што з дапамогаю хапуна можна вырашыць наогул любую праблему. Напрыклад, трэба прыбраць смецце ў парку Перамогі. Як гэта зрабіць? Правільна, правесці міліцэйскі рэйд на Зыбіцкай, набраць хлопцаў і ... не, не пасадзіць. А праявіць божую ласку — адправіць на ўборку тэрыторыі.

Чаму гэта важна? Нельга забываць. Нельга прывыкаць. Нельга, каб людзі ў цывілізаваным свеце пацісквалі плячыма і гаварылі: “А чаго вы хацелі? Гэта ж Беларусь, там тэрарызм і дзкунства”.
Трэба памятаць — усё гэта ненармальна. І гэта трэба выпраўляць
#ПахнеЧабор #ВерымМожамПераможам #СлаваУкраїні