Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже) Галоўная навіна пра Лукашэнку — адсу | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже)
Галоўная навіна пра Лукашэнку — адсутнасць навінаў пра Лукашэнку.
Проста па храналогіі “Пула первого”:
2 траўня — нарада з сілавікамі
3 траўня — Лукашэнка са шпіцам (нібыта пасля ўласнай трэніроўкі) глядзяць аматарскі хакей. Больш нічога.
4 траўня — не бачна.
5 траўня — надзвычай хрыплым голасам нейкага ўзнагародзіў і знік.
6 траўня — не бачна
7 траўня — не бачна
8 траўня — знянацку адлёт у Маскву
9 траўня — пакутлівая ганьба на парадзе; увечары ўпершыню за Лукашэнку прамову чытаў міністар хрэнін
10 траўня — не бачна
11 трашня — не бачна.

Не дзіва, што нават замежныя смі пачалі абмяркоўваць стан здароў’я нашага пенсіянера. Але я ў халяву не веру.

На рэпрэсіі гэтая таямнічая хвароба аніяк не ўплывае.
Эканамічны суд ліквідаваў выдавецтва Змітра Коласа — амаль апошняе выдавецтва, што друкавала сучасную беларускую літаратуру.
Адвакатку Насту Лазарэнку прысудзілі да шасці гадоў калоніі. Нібыта яна была звязаная з “Чорнай кнігаю Беларусі”.
Іншага адваката — Ігара Сцяпанава, загадчыка юрыдычнай кансультацыі Лёзненскага раёна Віцебскай абласной калегіі адвакатаў — выкінулі з калегіі, таму што ён накінуў лайк на старонцы крамы, якую прызналі экстрэмісцкай. У Сцяпанава 12 гадоў адвакацкага стажу.
У Віцебску сёння судзяць трох выкладчыкаў Віцебскага дзяржаўнага тэхналягічнага ўнівэрсытэту па адміністрацыйным артыкуле аб распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў.
У чарговы раз затрыманы гомельскі актывіст Ілля Міронаў.
Ну, і “цвік дня” — заснавальніку крамы Symbal.by Павалу Белавусу далі 13 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Суд быў закрыты. Гэта, выбачайце за каламбур, вельмі сівалічна — такі тэрмін чалавеку, які гандляваў цішоткамі ды магніцікамі. Але я згодны: Павал сапраўды жудасны вораг для гэтае “дзяржавы”. Белавус здольны яе разбурыць. Цішоткамі ды магніцікамі.
Добрыя людзі ўжо збіраюць грошы сям’і Павала.
Святлана Ціханоўская добра сказала пра гэты прысуд: “Людзі, якія ахвотна прымуць страту незалежнасці і далучэнне Беларусі да Расіі, вынеслі прысуд чалавеку, для якога Беларусь перадусім”.
Сёння ў пастаяннай Радзе АБСЕ быў прадстаўлены даклад Маскоўскага механізму па Беларусі. Там апісваецца сітуацыя ў Беларусі за апошнія два гады, прыводзяцца звесткі аб парушэннях правоў чалавека.

Чаму гэта важна? Нават калі Лукашэнкі не стане, гэтая фабрыка рэпрэсіяў сама сабою не спыніцца. Нас чакаюць цяжкія, але вясёлыя часы.

Еўрапарламент сёння прыняў рэзалюцыю аб захаванні правоў чалавека ў Беларусі. Нагодаю стала адсутнасць навінаў пра Віктара Бабарыку.
“Парламент заклікае ўлады Беларусі спыніць жорсткае абыходжанне з былым кандыдатам у прэзідэнты Віктарам Бабарыка і іншымі палітычнымі зняволенымі і неадкладна і безумоўна вызваліць іх. Дэпутаты Еўрапарламента рашуча асуджаюць бесчалавечнае абыходжанне з палітвязнямі і членамі іх сем'яў у краіне і заклікаюць Беларусь забяспечыць затрыманым доступ да належнай медыцынскай дапамогі, адвакатам, сям'і, дыпламатам і міжнародным арганізацыям для ацэнкі іх стану і аказання дапамогі”
“За” прагаласавала 533 дэпутаты, “супраць” — 9 (я гатовы здагадацца, з якой яны краіны), 27 устрымаліся.

Ведаеце, калі Лукашэнка — усё, лёс Бабарыкі можа стаць той нагодаю, з якой пачнецца другая фаза беларускай рэвалюцыі. Таму беларускія “ўлады”, калі яны не дурні, мусяць неадкладна прадэманстраваць Бабарыку свету.
Але я не ўпэўнены, што яны не дурні.
#ПахнеЧабор #ВерымМожамПераможам #СлаваУкраїні