Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже) З-за таямнічага візіту Лукашэнкі ў М | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже)
З-за таямнічага візіту Лукашэнкі ў Менску заўтра мітусня. Упершыню за дзесяцігоддзі адмянілі традыцыйнае ранішняе шэсце да манумента Перамогі. Абяцаюць правесці яго ўвечары, то Лукашэнка з Масквы хуценька з’едзе, як толькі “адпрацуе” на парадзе?
Вакол Кастрычніцкай плошчы і плошчы Перамогі ўсталююць суцэльны контур бяспекі, з рамкамі і КПП. Нешта я такога раней не бачыў.
Дарэчы, “Бессмяротны полк” у Менску забаранілі праводзіць. Чаму?

Еўрапейскія палітыкі працягваюць каментаваць смерць палітвязня-інваліда Мікалая Клімовіча. Афіцыйны прадстаўнік Службы знешніх дзеянняў ЕС Петэр Стана заявіў: “Смерць Мікалая Клімовіча — чарговы доказ поўнай непавагі да жыцця і правоў людзей з боку рэжыму. Яна таксама дэманструюць відавочнае ігнараванне Беларуссю сваіх абавязацельстваў па міжнародным праве і заклікаў міжнароднай супольнасці спыніць бессэнсоўныя рэпрэсіі". Генеральны сакратар Рады Еўропы Марыя Пейчыновіч-Бурыч дадала: "Я шкадую пра смерць у турме беларускага блогера Мікалая Клімовіча, мае думкі з яго сям'ёй і сябрамі".
Дарэчы, Стана нагадаў, што ЕС працягвае настойваць, каб беларускія “ўлады” забяспечылі доступ да палітвязня Віктара Бабарыкі. (Зразумела, не забяспечаць, але яшчэ адзін грузік на шалі Феміды.)
Добрыя людзі пачалі збор грошаў на пахаванне Клімовіча.

Яшчэ адзін збор — на летні адпачынак для дзетак палітвязняў.

Мігранты працягваюць лезці ў Еўропу. За мінулыя содні — 160 спробаў. А як жа памежны кантроль на мяжы з Расіяй? Няўжо не працуе?

З эканамічных навінаў — другі блок БелАЭС пачаў працаваць больш за месяц таму, але электрычнасць у сетку пакуль не выдае. Выразны сімвал луканомікі.

Чаму гэта важна? Само сабою нічога не зменіцца. Але і доўжыцца такое не можа бясконца. Фінал будзе раптоўны і, баюся, драматычны.

Сёння ўся Еўропа адзначае Дзень памяці — аб тым, як у 1945 скончылася папярэдняя спроба пабудаваць вялікую фашысцкую дзяржаву. (Люблю беларускую: “вялікая дзяржава” — проста дзяржава вялікага памеру, гэта вам не руская “Великая Держава”.)
Зяленскі прапанаваў і ва Ўкраіне перанесці гэтае свята на 8 траўня. А 9 траўня абвесціць Днём Еўропы. Рада працуе, каб тэрмінова падтрымаць гэтую прапанову.
Мне здаецца, і Беларусь пасля аднаўлення законнасці будзе святкаваць разам з Еўропаю.
А не разам з рэшткамі апошняй спробы пабудаваць вялікую фашысцкую дзяржаву.
#ПахнеЧабор #ВерымМожамПераможам #СлаваУкраїні