Get Mystery Box with random crypto!

А ў беларускім парадку дня сумна. Памёр палітвязень Мікола Клі | Сюжетотерапия

А ў беларускім парадку дня сумна. Памёр палітвязень Мікола Клімовіч. У яго была другая група інваліднасці, але ён усё роўна быў асуджаны. Яму быў 61 год.

І сёння ж у сетцы з'явіліся звесткі аб тым у якіх умовах утрымліваецца Вікторыя Кульша, якая сумарна асуджана на 4 гады і 6 месяцаў.
За паўгода ў калоніі №24 яна як мінімум 92 дні знаходзілася ў ШІЗА, адзін з наглядчыкаў душыў жанчыну локцем, збіваў. А праз некалькі галадовак у яе двойчы здараўся сардэчны прыступ.
Здароўе Вікторыі пагоршылася. Цяпер яна ў СІЗА-3 Гомеля, але потым яе зноў перавядуць у ВК-24, яна баіцца за сваё здароўе і жыццё.
Калі гэтую інфармацыю агалошваюць, значыць, сітуацыя там крытычная.