Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже ) Што ў беларускім парадку дня? 'Ча | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже )
Што ў беларускім парадку дня?
"Чарнобыльскі шлях"
сёння прайшоў і праходзіць у шмат якіх гарадах за мяжой. Беларусы кажуць "не" ядзернай зброі ў нашай краіне.
Дзякуй усім, хто выйшаў. (Усхліп)

Працягваецца дзвіж ў Літве.
Цікавая лічба. 280 беларусаў не змаглі легалізавацца ў Літве з-за няправільна запоўненай анкеты. Яны ўмудрыліся напісаць, што падтрымліваюць расію.
З улікам таго, што ВНЖ у Літве маюць 55 000 беларусаў, гэта 0.5%.
Нават не тры.
Але пры гэтым Ціханоўская заклікае да праверак беларускага бізнэсу ў Літве на прадмет сувязі з рэжымам.
А ведаючы гісторыю пра тое, як нядаўна прымаўся закон аб паразе ў правах расіян і беларусаў, ёсць адчуванне, што літоўцы беларусам не вельмі давяраюць.

Працягваюцца бітвы за спартоўцаў.
Зразумела, што спорт з краіне ў эээ… дупе. Але я, дарэчы, не ўпэўнена, што ў выпуску спартоўцаў на алімпіяду хтосьці зацікаўлены. Таму што двухгадовая адсутнасць міжнародных спаборніцтваў не можа не ўплываць на ўзровень. А ён і да адлучэння неяк не ззяў.
Таму тое, што спартоўцы не выступаюць, можа яшчэ некаторы час хаваць праўдзівае становішча. А гэта любімая забава ўсіх дзяржаўных органаў.
А размовы аб тым, што "алімпіяда - наша мэта", вядуцца з поўным разуменнем таго, што ніхто нікога нікуды не дапусціць.
Я нагадваю, што нашых спартоўцаў з 2020 года не выпускаюць з краіны. І дзяцей. І за грошы бацькоў таксама.
Вось тэнісісты, якія ніяк не залежаць ад дзяржавы, збіраюцца падпісаць антываенную дэкларацыю, каб удзельнічаць ва Ўімблдонскім турніры.
Выступаць будуць пад нейтральным сцягам. Іх імёны пакуль не выдаюцца.

А яшчэ сёння 27 гадавіна стварэння праваабарончага цэнтру “Вясна”.
26 красавіка 1996 года Алесь Бяляцкі пачаў збіраць інфармацыю пра затрыманых на мітынгах і дапамагаць ім і іхнім сем'ям.
Хочацца верыць, што вясна прыйдзе ва ўсіх сэнсах.
Колькі ж можна...