Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже ) Паток мігрантаў з Беларусі патрох | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже )
Паток мігрантаў з Беларусі патроху расце. Учора было ўжо 120 спробаў прабрацца ў ЕС. Большая частка — традыцыйна ў Польшчу. Тым часам Сейм Літвы зацвердзіў папраўкі ў закон аб дзяржаўнай мяжы і яе ахове, па якім памежнікі могуць вытурваць мігрантаў, якія парушылі парадак перасячэння мяжы.

У самой Беларусі таксама растуць лічбы тэрарыстаў-экстрэмістаў. У экстрэмісцкі спіс унеслі яшчэ 23 прозвішчы, у тым ліку алімпійскую медалістку Аляксандру Герасіменю. 2735 экстрэмістаў зараз у краіне. А палітвязняў зноў крыху меньш за 1500 — 1497. Таму што некалькі чалавек выйшлі на волю. Але яшчэ траіх праваабаронцы дадалі.

“Улады” працягваюць шукаць грошы, дзе можна і дзе нельга. Прыкладам, тэлефоны затрыманых грамадзян не вяртаюць пасля заканчэння адміністратыўнага тэрміну, а прадаюць у крамах канфіскату. Сёння па сетках ходзіць гісторыя мужчыны з Гародні, які выкупіў уласны смартфон у такой краме. Там нават ягоная прыватная інфармацыя не была выдаленая!

Надзейная крыніца латання бюджету — праверкі і адпаведныя штрафы. Вось санітарная служба Магілёўскай вобласці праверыла ў красавіку 73 гандлёвых аб'екта, якія рэалізуюць гатовую прадукцыю — і знайшла парушенні ва ўсіх. Выгодна і выгадна…

Але гэта так, дробязі. Вось еўрааблігацыі, якія выпуціў беларускі “ўрад” — гэта масштабна. Надыйшоў тэрмін вяртаць грошы, але тут нешта здарылася. Нават расійскія інвестары скардзяцца, што не могуць другі месяц атрымаць выплаты за пагашэнне беларускіх еўрааблігацый. Размова ідзе, як піша «КоммерсантЪ», пра паўмільярды долараў.

І яшчэ адна навіна пра беларуска-расейскае эканамічнае сяброўства. Проста загаловак: “Беларускія каровы не змаглі ўехаць у Расію праз Лабок”. Нават чытаць не стаў, і так добра.

І традыцыйна добрыя навіны — з-за мяжы. 22-23 красавіка ў Вільні прайшла Канферэнцыя беларусаў свету II. Было 120 дэлегатаў з розных кантынентаў. Так, ведаю, гэта больш пра размовы, чым справы — але гэта каштоўныя размовы. Дамовіліся зрабіць 21 траўня Міжнародным днём палітвязняў, прасоўваць еўрапейскія каштоўнасці і беларускасць — а то з гэтага “рускага свету” ўжо ванітуе.

Былога палітвязня Івана Красоўскага, якога думалі дэпартаваць з Украіны, усё ж такі пакінулі ў краіне. Суддзя пасля працэса сказала Івану: “Жыве Беларусь!” Вось яны, суддзі здаровага чалавека!
Хутка і ў нас усе суддзі пасля працэсу будуць так гаварыць. І думаць.
#ПахнеЧабор #ВерымМожамПераможам #СлаваУкраїні