Get Mystery Box with random crypto!

24 красавіка 425 дзень вайны Сёння дзень дронаў. Адзін нахабн | Сюжетотерапия

24 красавіка
425 дзень вайны

Сёння дзень дронаў.
Адзін нахабны беспілотнік прыляцеў у Севастопаль і ўрэзаўся ў прычал бухты Стралецкая.
Па дзіўнай выпадковасці менавіта тамака швартуюцца расійскія баявыя караблі Чарнаморскага флота расеі.
Пішуць, што стратаў няма. Расіяне пішуць. Так што…
А другі нахабны беспілотнік даляцеў да падмаскоўя і зваліўся разам з выбухоўкай у пасёлку Вораўское побач з Нагінскім. Учапіўся за дрэвы.

Але пуцін вельмі смелы, таму парад 9 траўня не адмяняе. А тое, што ў госці ў яго ніхто не прыедзе, дык гэта таму што дата «не юбілейная».

Пасля дзіўнай заявы кітайскага амбасадара ў Францыі, сёння Кітай увесь дзень расказвае, што і межы постсавецкіх краін ён паважае, і пазіцыя Кітая па Крыме не змянілася.
Карацей, што гэта было - не зразумела.

А вось Вугоршчыну зноў матнула ў іншы бок. Цяпер яна не падтрымае санкцыі супраць атамнай галіны Расіі.

Што ў беларускай павестцы?
Сёння 24 красавіка дзень нараджэння Марыі Калеснікавай. 41 год. Трэці дзень нараджэння ў турме.
Шмат хочацца сказаць, але лепш напісаць ёй ліст або даслаць паштоўку.

Беларусаў, якія прасілі міжнародную абарону і спрабавалі ўчора патрапіць у Польшчу, а іх завярнулі на мяжы, сёння туды ўсё ж пусцілі.

І цікавая статыстыка - з 2020 года ў Беларусі на чвэрць зменшылася колькасць адвакатаў - з 2200 чалавек да 1650 чалавек.
І вось што дзіўна, колькасць экстрэмістаў звар'яцелая, у краіне амаль усе тэрарысты, гэта значыць злачыннасць расце, а адвакаты кудысьці дзяюцца…
Мабыць адвакаты таксама экстрэмісты?
Гэта рытарычнае пытанне )

█████████
Слава Украіне!
Ні @ уя вайне!