Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже ) На Беларусі працягваецца 1937 год | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже )
На Беларусі працягваецца 1937 год. Пішуць пра затрыманні ў Докшыцах — за “распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць”. Пастару царквы хрысціян веры евангельскай у Новалукомлі Аляксандру Зарэцкаму прысудзілі 15 содняў — за лайкі і каментары “экстэмістаў”.

У Оперным скончыліся дырыжоры, тры з чатырох былі зволеныя. На іх месцы запрасілі расійскіх (цікава, ці ёсць у дырыжорскай справе такое паняцце — “штрэйкбрэхер”?).

У Польшчу ізноў намагаліся прабрацца больш за сотню мігрантаў. Нават кідаліся камянямі ў польскіх вайскоўцаў. На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 57 чалавек, на літоўска-беларускай — 3.

Пра эканміку — толькі адна цытата ад Качанавай. “Трэба адыходзіць ад «сацыяльнага ўтрыманства»”. То бок, трэба зноўку ганяць “дармаедаў”. Ну, зусім з грашыма бяда.

У Вільні Рада БНР уручыла медалі Ордэна Пагоні. Іх атрымалі сваякі Ігара і Дар'і Лосік, а таксама Эдуарда Пальчыса. Палітвязні узнагароджаныя указам старшыні Рады БНР у эміграцыі Івонка Сурвіла 25 сакавіка 2023 года за заслугі ў барацьбе за свабоду Беларусі.

Заўтра ў Варшаве адбудзецца прэзентацыя паэтычна-графічнага зборніка «Побач» Насты Кудасавай і Святланы Дземідовіч. «Побач» — гэта першая кніга новага беларускага імпрынта Skarynyčy ў Польшчы.

А мы будзем сачыць за лёсам беларусаў, якія прасілі міжнародную абарону на польскім памежным пераходзе, але ім адмовілі. Яны збеглі з Беларусі, таму што іх пераследвалі за іхнія данаты BYSOL. Кіраўнік гэтага фонду Андрэй Стрыжак узяў сітуацыю на кантроль.
Так, нават палякі не вераць, што ў іх пад бокам адбываецца такая жэсць.
Я б сказаў — бляха…
#ПахнеЧабор #ВерымМожамПераможам #СлаваУкраїні