Get Mystery Box with random crypto!

У мяне вялікая просьба да беларускіх граманацый. Калі вы бачыц | Сюжетотерапия

У мяне вялікая просьба да беларускіх граманацый. Калі вы бачыце памылкі ў тэксце на беларускай мове і не можаце пра гэта не паведаміць, вычытвайце адразу ўвесь тэкст і дасылайце ў лічку спісам. Мы працуем без карэктараў. І памылкі, вядома, выправім.
Мы не пазіцыянуем сябе як канал, які вучыць беларускай мове, таму вычытванне тэкстаў, асабліва пасля поўнага працоўнага дня, а часцей за ўсё ноччу, не ўваходзіць у пяцёрку жыццёвых прыярытэтаў. (Каб вы разумелі, напісанне нават такога невялікага паста займае 2-3 гадзіны асабістага часу штодня)
І пасля гэтага публічнае тыканне ў памылкі ўспрымаецца з некаторым эээ… назавём гэта здзіўленнем.
Дзякуй за разуменне.