Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже ) У Мачулішчах настолькі нічога не | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже )
У Мачулішчах настолькі нічога не здарылася, што апошнія два дні па ўсёй краіне ідуць ператрусы і затрыманні. “Вясна” мае звесткі пра не меньш за 10 такіх выпадкаў. КДБ звяртае ўвагу перш за ўсё на тых, хто праходзіў па палітычных справах апошнія два з паловаю гады.

Кажуць, што КДБ працуе не толькі ў гэтым напрамку — яны нібыта затрымалі выдаўца Зміцера Коласа. А яго выдавецтва сёння абвесціла пра “часовае прыпыненне дзейнасці”. Кажуць, что разам са Зміцерам у КДБ і ягоны друкар, Алесь Смалянчук. Нагода — надрукаваная яшчэ ў 2018 годзе кніга «Масавыя рэпрэсіі ў СССР у гістарычных даследаваннях і калектыўнай памяці». Неяк сімвалічна — гэта зборнік дакументаў пра Вялікі Тэрор. А сёння… Ну, вы памятаеце.

130 мігрантаў намагаліся прабіцца праз беларуска-польскую мяжу (здагадайцеся, у якім напрамку). А я так радаваўся, што гэтая навала сыходзіць у нуль…

Добрая навіна: у "Музеі вольнай Беларусі" у Варшаве (Фоксал, 11) збіраюць артэфакты пратэстаў 2020. Карціны, плакаты, асабістыя рэчы, лічбавыя копіі лістоў палітвязняў. Іна Зайцава, вядомая як "бчб-нявеста", падарыла музею свой знакаміты ўбор. Там шмат чаго яшчэ цікавага.
І ведаеце — каб гэтая навіна трапілася б мне паўгады таму, адкінуў бы. Таму што… Ну, немагчыма было ўспамінаць.
А зараз… Зараз ужо нават магу ўявіць, як новы марш ідзе па Менску.
Ён будзе зусім другі, не такі, як у 2020. Больш дужы, арганізаваны і мэтанакіраваны.
Пераможны.
#ПахнеЧабор #ВерымМожамПераможам #СлаваУкраїні