Get Mystery Box with random crypto!

(перевод на русский ниже ) Што ў беларускай павестцы? Саджаю | Сюжетотерапия

(перевод на русский ниже )
Што ў беларускай павестцы?
Саджаюць )

Шманаюць на межах, сталі правяраць мужчын, якія выязджаюць, глядзяць тэлефоны.
Забіраюць, што характэрна, за распаўсюджванне экстрэмізму.
Але гэта было відавочна. Пасля таго, што нічога не здарылася ў Мачулішчах, адзінае, што ўлады могуць зрабіць, гэта шмон у бараку.
Зрабіць канцлагер яшчэ больш канцлагерным.

Адносна адкрытая мяжа зараз для нас гэта апошняя нітачка, якая звязвае з нармальным светам. І яе вельмі лёгка перакусіць.

54.1% палякаў ужо лічаць, што трэба закрыць мяжу з Беларуссю, "не" сказалі 28,4%. 17,5% не ведаюць, што адказаць.

Пры гэтым людзі працягваюць з'яжджаць. Больш за 170 000 беларусаў атрымалі дазвол на працу ў Польшчы ў 2022 годзе, з іх 72% мужчын і 28% жанчын. У асноўным, гэта працоўныя спецыяльнасці — транспарт і лагістыка, будаўніцтва, апрацоўная прамысловасць.

І крыху сацыялогіі. Chatham House апытаў 813 рэспандэнтаў з 24 студзеня па 3 лютага 2023 г. з дапамогаю інтэрнэт-інтэрв'ю (CAWI).
Вельмі я не люблю аналізаваць гэтыя апытанні, я губляю веру ў людзей, як у біялагічны від, у тым сэнсе, што працэнтаў 30% насельніцтва выглядаюць як… карацей, зусім у іх дрэнна з прычынна-выніковымі сувязямі. Але гэта бяда не толькі Беларусі, таму трэба з гэтым неяк жыць.
Адкуль беларусы бяруць інфармацыю:
• аўдыторыя і дзяржаўных, і недзяржаўных медыяў – 26%;
• аўдыторыя недзяржаўных медыяў – 20%;
• аўдыторыя дзяржаўных медыя - 35%;
• тыя, хто рэдка глядзіць абодва тыпы СМІ - 20%

Па сутнасці як было дзве інфармацыйныя бурбалкі, так яны і ёсць. Даволі патавая сітуацыя, большасці няма ні ў кога. З аднаго боку. З іншага боку, з улікам таго, што адзін бок без мыла лезе ва ўсе шчыліны, а за прагляд другога наогул даюць рэальныя тэрміны, то ў перспектыве, сітуацыя не здаецца безнадзейнай.

Але нават пры ўліку гэтых двух бурбалак, 56% апытаных, лічаць, што краіне патрэбныя рэформы.

Больш за палову апытаных:
• не вераць у статыстыку смерцяў ад COVID-19,
• не лічаць добры заробак заслугай дзяржавы
• не падтрымліваюць павышэнне пенсіённага ўзросту, падаткаў, скарачэнне дэкрэтнага водпуску.
• не лічаць, што ў краіне створаны добрыя ўмовы для вядзення бізнесу
Тры чвэрці апытаных лічаць, што на беларускую пенсію складана пражыць годна.

Гэта значыць, калі даводзіцца глядзець у акно, а не ў тэлевізар, то карцінка там так сабе, і людзі бачаць яе цалкам рэальна.

Толькі 16% рэспандэнтаў за тое, каб беларуская мова была адзінай дзяржаўнай (але, па-мойму, гэты працэнт прыкметна падрос), 70% супраць.
Але тут трэба з людзьмі сур'ёзна працаваць, гэта насамрэч складанае пытанне.
Самае цяжкае — знешняя палітыка. Як толькі замест акна тэлевізар, хоць плач.

36% рэспандэнтаў згодныя з меркаваннем, што Захад хоча каланізаваць Беларусь. (Шкада, пра марсіянаў не пыталіся...)
40% згодны з тым, што Беларусь павінна быць мастом паміж Захадам і Расіяй.

Але, у цэлым, у беларусаў нейтральны статус, людзі не жадаюць сварыцца ні з кім, нападаць ні на каго тым больш не жадаюць, што ў наш час ужо добра.

Вось такая ў нас рэчаістасць на дадзены момант.

Чамусьці сёння зноў успомніўся мульцік Гары Бардзіна. Перагледзела.
Па адчуваньню, мы знаходзімся недзе паміж 5 і 7 хвілінамі )