Анансуем нашую новую лекцыю ў адкрытай прасторы «Вольнай мовы» | Супер Мова
Анансуем нашую новую лекцыю ў адкрытай прасторы «Вольнай мовы»:
Per astra ad зоркі: беларуская этнаастраномія.
28 ліпеня | 20:00 | Zoom
Наш госць: Цімафей Авілін.
———— Скончыў фізічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта па праграме «Ахова і інтэрпрэтацыя культурнай спадчыны». З'яўляўся навуковым супрацоўнікам Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі. Mae больш за 30 публікацый па этнаастраноміі і астраноміі на англійскай, літоўскай, беларускай і іншых славянскіх мовах. Першы артыкул аўтара ў дадзенай галіне з'явіўся ў 2003 г. у часопісе «Роднае слова». З 2006 г. ладзіў фальклорна-этнаграфічныя экспедыцыі ў розныя рэгіёны РБ. Аўтар кнігі «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія» (2015 г.) пра беларускую народную астраномію і «Украінская народная астраномія» (2021 г.) пра ўкраінскую народную астранімію. ————