Што прыгатаваць на дэсерт? Трымайце рэцэпт грушы па-радзівілаўску, запечанай у мёдзе – духмянай, салодкай, вельмі смачнай. Вазьміце: груша – 1 шт. мёд – 30 мл жаўток – 1 шт. цынамон на смак Разрэжце грушу напалам, вычысьціце семкі і пастаўце ў разагрэтую духоўку. Растапіце мёд, зьмяшайце з жаўтком і паліце гэтай сумесьсю грушу. Запякайце яшчэ 20 хвілінаў пры тэмпературы 190 градусаў. Гатовую грушу пасыпце цынамонам. Смачна есьці! #мова #supermova #беларускія_дэсерты 382 views16:00