Прыметнікі ў беларускай мове заслугоўваюць трохтомнага дасьл | Супер Мова
Прыметнікі ў беларускай мове заслугоўваюць трохтомнага дасьледваньня
22 ліпеня 1919 году нарадзіўся Міхал Булахоў, заслужаны дзяяч навукі Беларусі, доктар філялягічных навук, прафэсар.
За сваё жыцьцё вучоны напісаў больш за 300 навуковых прац у галіне мовазнаўства, гісторыі беларускай мовы і праблем яе узаемадзеяньня зь іншымі славянскімі мовамі. Дзеля гэтага Булахоў дасьледваў мову старажытных беларускіх помнікаў дзелавога, публіцыстычнага й літаратурнага характару, твораў XVII-XX стагодзьдзяў, першадрукаў Скарыны .
Ягонае трохтомнае дасьледваньне “Прыметнік у беларукай мове” прасочвае працэс складваньня ў прыметніка як асобнага лексыка-граматычнага класа словаў, аналізуе ягоныя граматычныя формы.
Міхал Булахоў стварыў першы ў айчынным мовазнаўстве трохтомны бібліяграфічны слоўнік “Усходнеславянскія мовазнаўцы”. Тут зьмешчаны нарысы пра 352 вучоных, у тым ліку пра Насовіча, Тарашкевіча, Карскага. Ён здолеў выявіць шмат незаслужана забытых імёнаў і фактаў, акрэсьліў напрамкі разьвіцьця беларускай лінгвістычнай думкі, вызначыў месца кожнага вучонага ў гісторыі ўсходнеславянскага мовазнаўства.
Каштоўна тое, што ў сваіх працах Міхал Булахоў зьвяртаецца да багатай старажытнай беларускай пісьмовай спадчыны, вуснай народнай творчасьці й жывой народнай мовы.
#мова #supermova #мовазнаўства #навука #булахоў