Get Mystery Box with random crypto!

​​ Мова народу — ягоная зброя. А заваёўнікі прыходзяць са | Супер Мова

​​ Мова народу — ягоная зброя.
А заваёўнікі прыходзяць са сваёй.

9 ліпеня 1946 — нарадзіўся Уладзімер Някляеў, беларускі паэт, празаік і грамадзка-палітычны дзяяч.

Словы, мова — не пытанне лінгвістыкі. Калі б было так, слова не было б, як сказана ў Святым пісанні, напачатку ўсяго. Словы, мова — пытанне быцця. Менавіта пра гэта, як пра найважны складнік таго, з чаго пачынаецца чалавек, народ, нацыя, я казаў заўсёды — і хачу сказаць на сваё 75-годдзе.

Някляеў працытаваў героя свайго раману, кенійскага пісьменніка Нгугі Ва Тхыёнга: яго спыталі, чаму ён піша на мове, якую ніхто ў свеце не разумее, апроч ягонага племені. Той адказаў, што піша на той мове, якая змагаецца за свабоду ягонага народу:

«Мова народу — ягоная зброя. А заваёўнікі прыходзяць са сваёй. І народ, які прымае чужую мову, прымае чужое валадаранне. Куля — сродак фізічнага падпарадкавання, а мова — сродак падпарадкавання духоўнага».

Раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» на маю сціплую думку — найлепшая проза, напісаная ў 2012 годзе. - Віктар Марціновіч

Спампаваць на kamunikat - «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без»

Раман Уладзіміра Някляева «Гэй Бэн Гіном» пра таямнічае жыццё і загадкавую смерць нацыянальнага генія Янкі Купалы.
Цяпер яго можна набыць у Беластоку або з дастаўкай па ўсім свеце.
А таксама можна ўзяць пачытаць з Палічкі з беларускімі кнігамі ў Варшаве.

Глядзіце інтэрвью пра яго жыцьцё, вартае экранізацыі.

Ціша над Крэвам, дзе лес поўны спелых суніц,
Але ўзгулі бамбавозы над замкам над Крэўскім —
І асыпаюцца ягады, падаюць кнігі с паліц:
Дантэ з Шэкспірам і Ніцшэ з Ф. М. Дастаеўскім.

Сталёва
Бліскаюць лодкі падводныя там, дзе кіты
Шляхам адвечным плывуць, дзе гарэзяць дэльфіны...
Піфія з Дэльфаў! Прарочыла гэта не ты!
І не Ісая прарочыў
Кроў Украіны!

Уладзімір Някляеў - Перад апошняй сусветнай вайною

#мова #супермова #героі #гонар #годна #некляеў #белліт