Get Mystery Box with random crypto!

​​Сваімі карцінамі сьцьвярджаў: беларусы — адметны народ з ула | Супер Мова

​​Сваімі карцінамі сьцьвярджаў: беларусы — адметны народ з уласнай гісторыяй, мовай, традыцыямі

Шмат талентаў нарадзіліся на Беларушчыне ў неспрыяльныя для яе часы. алі разгараліся вызвольныя паўстанні, мастакі мянялі пэндзлі і алоўкі на стрэльбы і шаблі, за што ўлады разлічваліся з імі турэмным зняволеннем і высылкамі ў Сібір. Глыбока перажываючы становішча Радзімы, ператворанай у расейскую калёнію, яны назаўсёды былі тут – думкамі, сэрцам, творчасьцю.

23 чэрвеня 1777 году нарадзіўся Язэп Аляшкевіч, беларускі і польскі мастак, партрэтны жывапісец, аўтар карцінаў на гістарычныя, рэлігійныя й міталягічныя сюжэты. Ён скончыў факультэт вытанчаных мастацтваў Віленскага унівэрсытэту, удасканальваў майстэрства ў Дрэздэне й Парыжы.

Сваім сябрам Аляшкевіча абрала Акадэмія мастацтваў у Пецярбурзе. Жывучы ў сталіцы імперыі, ён меў шмат замоваў, ды ніколі не парываў сувязі з Айчынай.

Аляшкевіч часта й надоўга выязджаў у беларускія губерні. Спыняючыся ў маёнтках сяброў, ён абавязкова маляваў партрэты гаспадароў. На жаль, амаль усе тыя творы, раськіданыя па шляхецкіх сядзібах, загінулі.

Да нас, на шчасьце, дайшлі партрэты кампазітара Міхала Клеафаса Агінскага, палітыка Адама Чартарыйскага, вучонага Марціна Пачобута-Адляніцкага. У Пецярбурзе Аляшкевіч часта сустракаўся з Адамам Міцкевічам і намаляваў ягоны цудоўны партрэт, на якім паэт паказаны ў хвіліны творчага роздуму.

#мова #supermova #мастацтва #аляшкевіч