2022-05-29 09:20:21
мая адзначаецца народнае свята
Фёдар Жытнік.
Па царкоўным календары ў гэты дзень ушаноўваюць памяць
вялебнага Фёдара, ігумена.
Народныя традыцыі Вялебнага Фёдара ў народзе
лічылі заступнікам хлебнага збожжа.
Таму любую працу на зямлі
пачыналі з малітоўнага звароту да святога.
Жытнікам дзень
назвалі за тое, што ён лічыўся апошнім днём для пасеву жыта.
Жытам
называлі ўсякае нямолатае зерне, з якога пасля пяклі хлеб.
Увечары, калі сяляне вярталіся з сяўбы, на сталах іх
чакалі квас і піва, розныя кашы, пірагі з жытняй мукі.
Лічылі, што ў гэты дзень неабходна пакаштаваць ежу, у якой ёсць жыта.
Тады і засеянае на Жытніка поле
прынясе багаты ўраджай.
Траўніцы і знахары
збіралі на Фёдара Жытніка рабінавыя кветкі.
Яшчэ больш чытайце тут.
У народзе кажуць Грымнуў гром - да добрага ўраджаю збожжавых.
Пры пасадцы ячменю дзьме заходні вецер - збожжа ўродзіцца мала.
Рабіна заквітнела - будзе цёпла.
Народжаныя 29 мая
суровыя і
надзейныя. Насіць ім варта
амазаніт.
264 views06:20