Get Mystery Box with random crypto!

РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI ! Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду | Образование.Советский.Минск

РАСЦЁМ БЕЛАРУСАМI !

Сёння ў нашай рубрыцы мы раскажам легенду пра гайстра.

Ці ведалі Вы, што чорны бусел у некаторых кутках Беларусі мае назву гайстар?  

У старадаўнія часы на зямлі існавалі толькі белыя буслы. У адной вёсцы сярод балот і лясоў жылі два браты. Адзін быў добрым і шчырым, а другі – злым і зайздросным. Аднойчы ляцела сям'я буслоў над вёскай і заўважыла, які добры той чалавек. Аднак здарылася няшчасце…

Зайздросны брат падпаліў братаву хату. Птушкі заўважылі гэта і рушылі ратаваць гаспадароў! Гаспадары прачнуліся і ўратаваліся! За шчасцем выратавання ніхто адразу не заўважыў чорных птушак у небе! Людзі падумалі, што птушкі пацямнелі ад дыму – прыйдуць дажджы і птушкі зноў стануць белымі і прыгожымі

Аднак усё было далёка не так…. Час прайшоў, але буслы такімі і засталіся.

Потым людзі заўважылі, што ў пажары загінулі бусляняты… Ад журбы і смутку гэтыя буслы перапоўніліся горам. Так і жывуць чорныя буслы стагоддзямі ўпотайкі...

#советский_район #расцем_беларусамі