чэрвеня адзначаецца народнае свята
Феадосія Каласяніца.
У гэты дзень вернікі праваслаўнай царквы шануюць памяць
пакутніцы Феадосіі Канстантынопальскай.
Народныя традыцыі Назву «Каласяніца» свята
атрымала за тое, што з гэтага дня пачынае каласаваць жыта.
На Феадосію
з’яўляюцца першыя баравікі (каласавікі).
У народзе
гаварылі: " Хлеб закаласіўся - грыб белы з'явіўся".
Лічылі, што калі зацвітае жыта, то палотнаў бяліць нельга.
Дзецям жа
забаранялі скакаць на дошках - найпростым выглядзе арэляў.
Казалі: зямля ў гэты час «цяжкая». Калі па ёй скакаць, то гэта ёй пашкодзіць.
Верылі: адзін гэты дзень усіх панядзелкаў варты, бо вельмі нешчаслівы.
Яшчэ больш чытайце тут.
У народзе кажуць Дзень выдаўся гарачым - мала будзе грыбоў-каласавікоў.
Дажджлівы дзень - да багатага ўраджаю жыта.
Надвор'е сонечнае і ціхае - варта чакаць перамен надвор'я ў бліжэйшыя некалькі дзён.
Народжаным 11 чэрвеня
характэрны
мэтанакіраванасць і напорыстасць ў сваіх намерах. Насіць ім варта
сардонікс.